Правінцыя Хайнань праводзіць стаднеўныя мерапрыемствы па прыцягненні інвестыцый у эксперыментальную зону свабоднага гандлю (порт), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Дадзеная кампанія, галоўным чынам, мае на мэце развіццё турызму, індустрыі сучасных паслуг і высокіх тэхналогій, асноўная ўвага будзе надавацца стварэнню штаб-кватэр прадпрыемстваў, структур па прадастаўленні пасрэдніцкіх паслуг, распрацоўцы інавацыйных паркаў і развіццю індустрыяльных праектаў. У прыватнасці, прадстаўлены 124 задачы па прыцягненню інвестыцый у 14 сфер, у тым ліку ў турызм, медыцыну, фінансы, індустрыю высокіх тэхналогій, марскую эканоміку, інфраструктуру і экалогію.
Мерапрыемства нацэлена на прыцягненне прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у лік 500 наймацнейшых у свеце, гэта вядучыя кампаніі, вядомыя брэндавыя і лістынгавыя кампаній. Што тычыцца скачак і латарэйнай сферы, за якімі пільна сочыць знешні свет, у «Табліцы задач па прыцягненню інвестыцый у эксперыментальную зону свабоднага гандлю Хайнань» адзначаецца, што плануецца будаўніцтва іпадрома і дапаможнай інфраструктуры для спаборніцтваў, турызму і гандлю, аднак «партнёры па інвестыцыях яшчэ не вызначаныя». Адносна латарэйнай індустрыі, “пакуль яшчэ не створаны ўмовы для прыцягнення інвестыцый у гэту сферу”. Гэтае мерапрыемства будзе доўжыцца аж да канца жніўня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya