Ранкам ад дзяжурнай медсястры прыёмнага аддзялення Жлобінскай раённай бальніцы паступіла паведамленне аб шпіталізацыі хлопчыка 2002 года нараджэння.
Высветлілася, што днём раней дзевяцікласнік і яго сябар, навучэнец 7-га класа, сабралі самаробны балончык з пнеўматыкі і вырашылі яго падарваць. Пасля падпалу кнота ёмістасць выбухнула проста ў руках старэйшага падлетка, у выніку чаго ён атрымаў частковую ампутацыю 1—4 пальцаў правай кісці, быў прааперыраваны і знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы. У выніку выбуху пацярпелі яшчэ два падлеткі. Адзін атрымаў ірваную рану сцягна, другі — ірваныя раны абодвух перадплеччаў. Пасля аказання медыцынскай дапамогі іх адпусцілі дадому.
* * *
А у дзвюх вёсках Гродзенскай вобласці дзеці атрымалі апёкі пры падобных абставінах — падчас спальвання смецця каля дома. Па інфармацыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, абодва пажары здарыліся ў позні час сутак. У вёсцы Красноўцы Лідскага раёна хлопчык 2008 года нараджэння быў шпіталізаваны з апёкамі першай — другой ступені, атрыманымі ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця на тэрыторыі прыватнага домаўладання. Школьнік кінуў у вогнішча балончык з-пад фарбы, які выбухнуў у агні. Пры тых жа ўмовах быў траўмаваны яго аднагодак, але ўжо ў вёсцы Сялец Навагрудскага раёна. Пацярпелы атрымаў апёкі першай — другой ступені. Пры спальванні смецця хлопчык аступіўся, упаў у вогнішча і атрымаў апёкі рук. Па абодвух фактах праводзіцца праверка. Стан хлопчыкаў ацэньваецца як здавальняючы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni