Вялікая партыя тытунёвых вырабаў Гродзенскай фабрыкі «Нёман» была знойдзена ў багажніку аўтамабіля «Шкода-Актавія» нідзе не працуючага 28-гадовага жыхара Расійскай Федэрацыі. Яго аўто супрацоўнікі фінансавай міліцыі і ДАІ спынілі на трасе Масква—Івацэвічы падчас правядзення сумесных кантрольных мерапрыемстваў.
— Пры праверцы расіянін не змог прад'явіць дакументы на набыццё 3 500 пачак цыгарэт на агульную суму 3,7 тысячы рублёў, і тавар быў канфіскаваны, — паведаміў начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Сяргей Азаранка.
Маладому чалавеку пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй або без канфіскацыі тавару, згодна з часткай 1 артыкула 12.27 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/cygarety