Першае супрацьстаянне двух еўрапейскіх грандаў футбола апынулася вельмі ўпартым, відовішчным і прыгожым.
групе В дзейныя чэмпіёны Еўропы партугальцы сустракаліся з экс-чэмпіёнамі свету і Еўропы іспанцамі і выдалі напружаны і выніковы матч. Шэсць мячоў на дваіх забілі каманды, вынікам стала баявая нічыя – 3:3. Галоўнай дзеючай асобай гульні стаў зорны нападаючы зборнай Партугаліі і мадрыдскага “Рэала” Крышціяну Раналду, які аформіў першы хет-трык чэмпіянату.
Еўрапейскія бразільцы спачатку выйшлі наперад, але потым двойчы ўступалі ў ліку, і толькі напрыканцы матча Раналду прыгожым ударам са штрафнога прынёс сваёй камандзе нічыю. У іспанцаў забівалі двойчы Дыега Коста і аднойчы Хасэ Антоніа Нача.
Раналду, дарэчы, абнавіў рэкорд футбольных топ-турніраў – ён стаў першым гульцом у гісторыі, які забіваў на васьмі чэмпіянатах свету і Еўропы запар.
Фаварыты групы пакуль не выявілі мацнейшага, а лідарства ў чацвёрцы, тым часам, нечакана захапіла зборная Ірана. Азіяцкая каманда амаль увесь час адбівалася ад атак моцнай зборнай Марока і, здавалася, была згодная на нічыю, калі ўжо ў кампенсіраваны час вырвала перамогу ў выніку першага на ЧС-2018 аўтагола мараканца Азіза Бухадуза.
Іван КУПАРВАС
Фота rsport.ria.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-futbole