Якая асноўная крыніца забруджвання паветра ў Кітаі?
Выхлапы аўтамабільных рухавікоў сталі асноўнай крыніцай забруджвання паветра ў Кітаі, і актуальнасць вырашэння гэтай праблемы расце, гаворыцца ў дакладзе Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Кітай захаваў статус найбуйнейшага ў свеце аўтамабільнага рынку ў мінулым годзе, калі колькасць аўтамабіляў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі ў краіне, дасягнула 310 млн адзінак, павялічыўшыся на 5,1 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. У некаторых кітайскіх гарадах забруджванне ўзмацнілася з-за спальвання вугалю і выхлапных газаў аўтамабіляў.
Вынікі абследавання паказваюць, што ў Пекіне, Цяньцзіні, Шанхаі і іншых 12 гарадах на выкіды аўтамабільных выхлапаў прыходзілася 13,5 - 52,1 працэнта асноўных забруджвальнікаў паветра. Міністэрства паскорыць распрацоўку плана дзеянняў па кантролі над дызельнымі грузавікамі, якія лічацца асноўнымі забруджвальнікамі паветра. Міністэрства таксама паабяцала выпрацаваць найстражэйшы механізм рэгулявання аўтамабільных выхлапаў і прыняць меры па развіцці зялёнага транспарту.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya