Яго пасажыраабарот перавысіць 100 млн. чалавек.
Камісія па жыллёвым будаўніцтве і развіцці гарадской і сельскай мясцовасці Пекіна паведаміла, што ўсе работы ў рамках новага сталічнага аэрапорта завершацца да чэрвеня наступнага года, а з ліпеня па верасень будзе ажыццяўляцца наладка абсталявання, а да кастрычніка аэрапорт афіцыйна будзе ўведзены ў эксплуатацыю, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Да цяперашняга часу завяршылася будаўніцтва тэрмінала новага аэрапорта, ідуць унутраныя аддзелачныя работы і ўстаноўка электрамеханічнага абсталявання. Муніцыпальнае падсобнае збудаванне заершана на 90%, устойліва распрацоўваюцца камандна-дыспетчарскі пункт і інфармацыйны цэнтр, ажыццяўляецца будаўніцтва розных інфармацыйных сістэм.
З адкрыццём новага аэрапорта ў Пекіне з'явіцца новы тэрмінал плошчай у 700 тысяч кв. метраў, чатыры дадатковыя узлётна-пасадкавыя паласы, а таксама 268 месцаў для стаянак самалётаў. Новы аэрапорт Пекіна спраектаваны на базе канцэпцыі «буйнога міжнароднага хаба», ствараецца комплексны транспартны цэнтр, які будзе злучаць у сабе высакахуткасную чыгунку, метро.
У доўгатэрміновай перспектыве гадавы пасажыраабарот новага сталічнага аэрапорта перавысіць 100 млн. чалавек, тавараабарот складзе 4 млн. тон. У бліжэйшай перспектыве аб'ём пасажыраабароту да 2025 года складзе 72 млн. чалавек, тавараабарот - 2 млн. тон, прыкладна 620 тыс. самалётаў зробяць ўзлёт і пасадку.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya