У Вільнюсе адбыўся другі раўнд кансультацый беларускіх і літоўскіх экспертаў у галіне сацыяльнага забеспячэння. На ім былі ўзгоднены рашэнні па размеркаванні абавязацельстваў дзяржаў па прызначэнні і выплаце пенсій, а таксама страхавых выплат у сувязі з няшчаснымі выпадкамі на вытворчасці.
У прыватнасці, Беларусь і Літва дамовіліся аб прапарцыйным прынцыпе ўзаемнага пенсійнага забеспячэння. Такі прынцып прадугледжвае назначэнне і выплату пенсій дзяржавай, на тэрыторыі якога быў набыты стаж, у тым ліку ў перыяд СССР. Таксама была дасягнута дамоўленасць аб палажэннях, якія датычацца перагляду пенсій, прызначаных да ўступлення ў сілу дагавора, па заяве асобы.
У найбліжэйшай будучыні эксперты таксама прапрацуюць пытанні па экспарце дапамог, аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыях нашых краін, абмену інфармацыяй аб палажэннях заканадаўства і іншыя.
Святлана БУСЬКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnae-zabespyachenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/litva