Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці правядзе 22-24 чэрвеня масіраваную адпрацоўку аўтадарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач у Мінскім, Маладзечанскім, Вілейскім і Мядзельскім раёнах.
Асаблівую ўвагу ДАІ надасць фактам перавышэння хуткасці, выяўленню нецвярозых кіроўцаў і тых, якія не маюць права кіравання. Пад узмоцненым кантролем будуць захаванне Правілаў дарожнага руху пешаходамі, веласіпедыстамі і матацыклістамі. Будзе выкарыстоўвацца галосна, негалосны і змешаны кантроль.
ДАІ Мінскай вобласці заклікае грамадзян да строгага захавання Правіл дарожнага руху і павышанай увагі на дарозе.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai