Беларусь і Пакістан плануюць актывізаваць узаемадзеянне ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і адукацыі. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Пакістана ў Беларусі Лінай Салім Маазам з нагоды ўручэння ёю копій даверчых грамат, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
У час сустрэчы адзначалася неабходнасць істотнага нарошчвання двухбаковага тавараабароту і актывізацыі ўзаемадзеяння па лініі профільных рабочых груп у галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і адукацыі. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурнай сферах.
Асобнай тэмай стаў ход падрыхтоўкі двухбаковых мерапрыемстваў, у тым ліку прымеркаваных да 25-гадовага юбілею з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам у лютым 2019 года.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pakistan