Такую пазіцыю агучыў кіраўнік беларускай парламенцкай дэлегацыі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў ПІРШТУК у сваім выступленні на пасяджэнні агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, перадае прэс-служба Палаты прадстаўнікоў. Нагадаем, гэта адбылося ў рамках 27-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Берліне.
Кіраўнік беларускай парламенцкай дэлегацыі нагадаў і аб ініцыяваным нашымі парламентарыямі праекце рэзалюцыі «Прасоўванне лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага росту на прасторы АБСЕ», які адлюстроўвае пытанні пераходу і адаптацыі грамадства да лічбавай эканомікі, гарманізацыі стандартаў і міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах збліжэння дзяржаў і лічбавізацыі міжнароднага гандлю.
Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці садзейнічання эканамічнаму прагрэсу ў рэгіёне АБСЕ праз развіццё чалавечага капіталу, прасоўванне мадэляў належнага кіравання, барацьбу з карупцыяй і адмываннем грошай, праз інавацыі і развіццё лічбавай эканомікі.
На думку Баляслава Пірштука, узаемадзеянне ў сферы лічбавай эканомікі як паміж краінамі, так і рознымі інтэграцыйнымі структурамі на Еўразійскім кантыненце будзе садзейнічаць умацаванню пачуцця ўзаемазвязанасці эканамічнай прасторы на кантыненце і ўзаемазалежнасці кожнага з яе складнікаў.
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі прыняў удзел у пасяджэнні агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы.
Ён пацвердзіў гатоўнасць Беларусі і ў далейшым актыўна працаваць у рамках АБСЕ па супрацьдзеянні транснацыянальным выклікам і пагрозам. На яго думку, эфектыўна супрацьстаяць тэрарызму можна комплексным падыходам, накіраваным на выяўленне першапрычын, а таксама ўлічваючы развіццё новых тэхналогій.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/lichbavaya-ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/tags/balyaslau-pirshtuk