Жывёла насяляла Паднябесную 22 тысячы гадоў таму.
Даследчая група Акадэміі Навук КНР вызначыла парадак поўнага мітахандрыяльнай геному закамянеласці вялікай панды, якая насяляла Паднябесную 22 тыс. гадоў таму, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Дадзенае даследаванне дапаможа навукоўцам дакладна аднавіць эвалюцыйны працэс панды. Закамянеласць была знойдзена ў пячоры Цзычжута Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна. Выяўленая закамянеласць жывёлы стала самай старажытнай з тых, для каго былі праведзены работы па вызначэнні парадку генаў. Вынікі секвеніровання паказалі, што старажытныя асобіны панд адрозніваліся ад цяперашніх гіганцкіх панд. Мяркуецца, што продкі існуючых гіганцкіх панд і старажытных пачалі адрознівацца паміж сабой з 227 тыс. гадоў да 144 тыс. гадоў таму.
Чакаецца, што вучоныя атрымаюць больш ядзернага геному ад закамянеласцяў гіганцкіх панд з дапамогай далейшага выкарыстання тэхнікі DNA. Дадзеныя вынікі даследавання былі апублікаваны ў анлайн-часопісе «Сучасная біялогія».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya