Пячору Кхаа Луанг у Тайландзе [1], дзе на працягу двух тыдняў былі заблакіраваны 12 школьнікаў і іх трэнер, плануюць ператварыць у буйнейшую турыстычную выдатную мясціну краіны, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на намесніка кіраўніка нацыянальных паркаў Тайланда Чонгклая Варапансатрона.
Канчатковае рашэнне прыме міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Аб знікненні 12 падлеткаў ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў з мясцовай юніёрскай футбольнай каманды і іх 25-гадовага трэнера стала вядома 23 чэрвеня. Яны былі адрэзаны ад выхаду з пячоры Кхаа Луанг з-за паводкі, выкліканай моцнымі ліўнямі. Пячора, даўжынёй амаль 10 км, мае некалькі ўваходаў і выхадаў, а таксама вялікія залы, дзе схаваліся ад прыбываючай вады прапаўшыя. Пошукі доўжыліся 10 дзён, ратавальнікі знайшлі дзяцей і іх настаўніка толькі 2 ліпеня. Эвакуацыя доўга не пачыналася, паколькі юнакоў неабходна было навучыць карыстацца аквалангамі: іх чакаў складаны шлях пад вадой па вузкіх праходах пячоры.
У выніку эвакуацыі вадалазам удалося вывесці з пячоры ўсіх хлопчыкаў і іх трэнера.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180625/1529926878-u-taylandze-znikla-yunackaya-futbolnaya-kamanda-yae-shukae-specnaz
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/pyachora
[4] https://zviazda.by/be/tags/tayland
[5] https://zviazda.by/be/tags/khaa-luang