Рэгіянальны фестываль-конкурс бардаўскай песні «Музыка сэрцаў», прысвечаны памяці Уладзіміра Высоцкага, у пяты раз пройдзе ў Навагрудскім раёне на беразе легендарнага возера Літоўка, апетага ў паэме Адама Міцкевіча «Гражына».
Як чакаецца, на свята бардаўскай песні 21—22 ліпеня прыедуць як сольныя аўтары-выканаўцы, так і калектывы з розных рэгіёнаў Беларусі. Акрамя музычнай часткі, у праграме запланаваныя таксама тэматычныя выстаўкі, сувенірны гандаль, спартыўныя мерапрыемствы, майстар-класы і творчыя сустрэчы.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/pesnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/festyval
[5] https://zviazda.by/be/tags/navagrudski-rayon