Вядомы беларускі абаронца Ігар Шытаў папоўніў склад футбольнага клуба "Дынама-Мінск".
Шытаў з'яўляецца выхаванцам сталічнай дынамаўскай школы і ў пачатку прафесійнай кар'еры гуляў у дубліруючым складзе, стаўшы чэмпіёнам Беларусі сярод рэзервовых складоў. Апошнім часам 31-гадовы ігрок гуляў у казахстанскай "Астане", а раней выступаў у барысаўскім БАТЭ, жодзінскім "Тарпеда-БелАЗе", расійскіх клубах "Дынама" (Масква) і "Мардовія".
У мінскім "Дынама" Ігар Шытаў будзе гуляць пад 24-м нумарам.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-shytau
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbol