Еўракамісія прыняла рашэнне аштрафаваць карпарацыю Google на 4,34 мільярда еўра за парушэнне антыманапольнага заканадаўства ЕС у сферы інтэрнэт-пошуку на мабільных прыладах, паведамляе ТАСС [1], спасылаючыся на заяву еўракамісара па канкурэнцыі Маргрэтэ Вестагер.
Еўракамісія абвінаваціла Google у парушэнні нормаў ЕС у сувязі з тым, што кампанія абавязвае вытворцаў прылад, якія працуюць на сістэме Android, прадаваць іх толькі з прадусталяваным браўзэрам і сістэмамі пошуку.
Паводле афіцыйнай заявы прадстаўніка Еўракамісіі, Google будзе прапанавана выправіць парушэнні на працягу 90 дзён. У адваротным выпадку кампаніі пагражае дадатковы штраф у памеры 5% ад яе сусветнага абароту.
Як паведамляе [2] агенцтва Reuters, карпарацыя Google мае намер абскардзіць рашэнне Еўракамісіі.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://www.reuters.com/article/us-thailand-accident-cave/bringing-the-wild-boars-home-thai-cave-boys-head-to-first-public-appearance-idUSKBN1K808Y
[3] https://zviazda.by/be/tags/google
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurakamisiya