Лодка, на борце якой знаходзіліся больш за сотню нелегальных мігрантаў з Сірыі, затанула ў Міжземным моры каля ўзбярэжжа Кіпра.
Судна пайшло на дно непадалёк ад паўночнай часткі вострава Кіпр. Вядома, што ў выніку караблекрушэння загінулі 16 чалавек, 26 прапалі без вестак. Супрацоўнікам берагавой аховы ўдалося выратаваць 105 тых, хто выжыў, некаторыя з пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.
Па наяўных звестках, на радарах берагавых службаў судна было заўважана напярэдадні вечарам, да раніцы 18 ліпеня яно затанула. Па словах некаторых экспертаў, прычынай караблекрушэння не мог стаць шторм, бо ў гэты час у Міжземным моры быў штыль. Абставіны здарэння высвятляюцца.
ТАСС [1]
Спасылкі
[1] http://www.tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/migranty