Свята малака ў Полацкім раёне збярэ каля 200 удзельнікаў, паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.
Мерапрыемства адбудзецца 21 ліпеня на базе сельгаспрадпрыемства "Вясна-Энерга" (філіял РУП "Віцебскэнерга"). Насычаная праграма ўключае працу творчых прэзентацый сельгаспрадпрыемстваў "Мая ферма - мой дом" у рамках Года малой радзімы, правядзенне выставы-дэгустацыі прадукцыі Полацкага малочнага камбіната, тэматычных падворкаў, дзе госці свята змогуць ацаніць майстэрства гаспадынь Полацкага раёна, якія прадстаўляюць сваю прадукцыю з каровінага і казінага малака. Таксама падчас свята будуць працаваць анімацыйныя групы, выстава кніжнай прадукцыі пра малако і "Малочная майстэрня", у якой з дапамогай майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва можна вырабіць сувеніры з прыродных матэрыялаў.
Адбудзецца цырымонія ўшанавання лепшых работнікаў жывёлагадоўлі раёна.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/polacki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka
[4] https://zviazda.by/be/tags/god-maloy-radzimy-u-belarusi