Даходы кітайцаў узраслі на 6,6 працэнта.
Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне агучыла рэальны наяўны падушавы даход жыхароў 31 правінцыі за першае паўгоддзе, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Паводле гэтай інфармацыі, сярэднедушавы даход жыхароў Пекіна і Шанхая перавысіў 30 тысяч юаняў, жыхароў правінцыі Чжэцзян і Тяньціня - вышэй за 20 тысяч юаняў. Увогуле Шанхай заняў першае месца ў краіне з сярэднім даходам жыхароў 32.612 юаняў.
У сярэднім па КНР рэальны даход жыхароў склаў 14063 юаняў -- на 6,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Як адзначыў прэс-прадстаўнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Маа Шэц'юн, роля спажывання для эканомікі становіцца ўсё больш значнай. За першае паўгоддзе каэфіцыент унёску спажывання у развіццё эканомікі дасягнуў 78,5%, што на 14,2% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya