Акцыя "Свабодны раяль" пройдзе ў Мінску 11 жніўня з 18.00 да 19.00, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Мінчане і госці сталіцы змогуць выканаць любімыя музычныя творы для шырокай публікі. У праекце няма абмежаванняў па ўзросце і музычных густах.
- Акцыя праводзіцца чацвёрты год і стала часткай культурнага жыцця беларускай сталіцы, традыцыйна карыстаецца вялікай папулярнасцю ў юных мінчан. Пасля яе завяршэння пачнецца пяты канцэрт фестывалю "Класіка каля Ратушы з velcom". На сцэне выступіць музычная капэла "Санорус".
- Музыканты выканаюць праграму "Ад барока да сучаснасці". Са сцэны фестывалю прагучаць творы Вівальдзі і Моцарта, рамантычныя мелодыі Фарэ, Рэспігі, Уільямса, іскрамётныя танцавальныя рытмы Пьяцолы і Маркеса.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/klasika-lya-ratushy-0