На адкрытым кінасеансе ў Верхнім горадзе 11 жніўня пакажуць фільм «Аднойчы ў Германіі», паведамілі ва УП «Кінавідэапракат».
Камедыя нямецкага рэжысёра Сэма Гарбарскі выйшла ў пракат у 2017 годзе. Дзеянні ў ёй разгортваюцца ў 1946 годзе ў Франкфурце. Прадпрымальны Давід Берман і шасцёра яго сяброў пазбеглі жахаў нацысцкага рэжыму і цяпер марыць эміграваць у Амерыку. Калі запаветная мара вось-вось стане явай, мінулае Давіда прыцягвае ўвагу бескампраміснай Сары Сайман, прадстаўніка амерыканскіх войскаў у Германіі. Яна падазрае Бермана ў супрацоўніцтве з нацысцкім рэжымам і ўсімі сіламі спрабуе вывесці яго на чыстую ваду. Але нават гэтая жалезная жанчына не ў сілах выстаяць перад яго шармам.
Стужка прадастаўлена праектам "Лістапад. Калекцыя".
Атрымаць асалоду ад кінакарціны на адкрытым паветры можна будзе ў дворыку гатэля "Манастырскі" на вуліцы Кірылы і Мяфодзія, 6. Пачатак а 21:00. Уваход вольны.
Паказ арганізаваны ў рамках праекта Open Air CINEMA сеткай кінатэатраў "КіноМінска" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-subbotu-v-verhnem-gorode-pokazhut-film-odnazhdyi-v-germanii/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kino
[3] https://zviazda.by/be/tags/film
[4] https://zviazda.by/be/tags/kinakarcina
[5] https://zviazda.by/be/tags/open-air-cinema-0