Замовіла Кітайская акадэмія метэанавук.
Кітайская акадэмія метэаралагічных навук замовіла яшчэ два самалёты "Сіньчжоў-60" (таксама вядомы пад назвай MA60) для штучнага выкліку дажджу ў мэтах барацьбы з пажарамі і арашэння ў засушлівых раёнах Паўночна-Заходняга Кітая . Пра гэта паведаміла кампанія AVIC XAC Commercial Aircraft, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Самалёт для штучнага выкліку дажджу МА60 абсталяваны сістэмай выяўлення хмарных часціц і можа дамагчыся штучнага выпадзення ападкаў, прадухіляць град, а таксама ліквідаваць воблачнасць і туман. Дадзеныя самалёты раней у чэрвені адыгралі важную ролю ў тушэнні пажару на тэрыторыі дзяржаўнага прыроднага запаведніка ў гарах Вялікага Хингана (Паўночна-Усходні Кітай). Першыя два самалёты для штучнага выкліку дажджу МА60, прызначаных для мадыфікацыі надвор'я, былі перададзены Кіраўніцтву па справах метэаралогіі КНР у верасні 2015 года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya