Народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка памёр у аўторак на 73-м годзе жыцця.
Свой творчы шлях Мікалай Кірычэнка пачаў у Брэсцкім абласным драмтэатры, з 1971 года быў акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пазней, з 2005 па 2009 год, ён быў дырэктарам Купалаўскага тэатра.
Акрамя таго, Кірычэнка вядомы як кінаакцёр. Сярод яго роляў - Берыя ў фільме "У жніўні 44-га ...", баярын Хадасевіч ў "Анастасіі Слуцкай", доктар у "Паляванні на гаўляйтара".
З 1987 года Мікалай Міхайлавіч выкладаў майстэрства акцёра ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Таксама ён быў мастацкім кіраўніком курса акцёраў драматычнага тэатра і кіно.
Вядома, што ў апошні час акцёр сур'ёзна хварэў, аднак працягваў выходзіць на сцэну і навучаць маладых артыстаў.
sputnik.by [1]
Спасылкі
[1] https://sputnik.by/culture/20180814/1037100386/umer-nikolaj-kirichenko.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/teatr