Гандлёвы дом Грузіі адкрыюць на вул. Куйбышава да канца 2018 г. Аб гэтым, як перадае агенцтва "Мінск-Навіны" [1], паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Кварацхелія.
У цяперашні час распрацоўваецца дызайн-праект.
- Да канца года адкрыем гандлёвы дом у Мінску, - паведаміў Пасол. - Там будуць прадстаўлены толькі якасныя грузінскія прадукты. Будзе магчымасць прадэгуставаць нашы віна і нацыянальную кухню.
Ён таксама адзначыў, што беларуска-грузінскія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні. Расце тавараабарот паміж краінамі, павялічваецца паток беларускіх турыстаў.
- У 2017 годзе Грузію наведалі 45 тыс. беларусаў. У гэтым годзе іх колькасць вырасла амаль у 2 разы. І я спадзяюся, што з кожным годам усё больш і больш беларусаў будуць гасцяваць у нашай краіне, - сказаў пасол.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/torgovyiy-dom-gruzii-otkroyut-v-minske-do-kontsa-goda/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gandlyovy-dom-gruzii
[3] https://zviazda.by/be/tags/gruziya
[4] https://zviazda.by/be/tags/gandal
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandlyovy-dom