Праверку рэжымаў працы светлафорных аб'ектаў і абнаўленне дарожнай разметкі паблізу школ плануюць завяршыць да 25 жніўня, паведаміў дырэктар КУП "Спецыялізаванае мантажна-эксплуатацыйнае прадпрыемства Мінгарвыканкама" Анатоль Жамоздзік.
Ён удакладніў, што да гэтага часу ў 14 месцах нанесеная разметка "Сляды", якая пазначае маршрут руху школьнікаў ад выхаду з тэрыторыі навучальнай установы да бліжэйшага пешаходнага пераходу. Надпісы "Школа" нанесеныя ў 142 месцах, што складае 85% ад іх агульнай колькасці. На 82% нерэгулюемых пешаходных пераходаў паблізу школ нанесеная бела-жоўтая зебра.
- Акрамя таго, ужо прыступілі да праверкі рэжымаў працы светлафорных аб'ектаў побач з установамі адукацыі, - дадаў Жамоздзік.
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/dorozhnuyu-razmetku-vozle-shkol-polnostyu-obnovyat-k-25-avgusta/
[2] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/daroga
[5] https://zviazda.by/be/tags/pravily-darozhnaga-ruhu
[6] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[7] https://zviazda.by/be/tags/dai