23-24 жніўня ў Мінску ў штаб-кватэры СНД адбудзецца пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы Палажэння аб міждзяржаўным гуманітарным партале "Сугучча: літаратура і публіцыстыка краін Садружнасці [1]", паведамляецца на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі. [2]
Праект рэалізуецца Выдавецкім домам "Звязда" пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Галоўныя задачы праекта: аднавіць і з'яднаць страчаныя літаратурныя і творчыя сувязі паміж краінамі былога Савецкага Саюза, папулярызаваць сучасную і класічную літаратуру, а таксама культурнае жыццё краін СНД.
На сумесным пасяджэнні Савета па гуманітарным супрацоўніцтве і праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці, якое адбылося ў чэрвені 2018 гадоў ў Астане, было прынята рашэнне аб наданні інтэрнэт-праекту "Сугучча" статусу міждзяржаўнага гуманітарнага партала.
Спасылкі
[1] http://sozvuchie.zviazda.by/
[2] http://www.mininform.gov.by/ru/news-ru/view/v-minske-obsudjat-proekt-polozhenija-o-portale-sozvuchie-literatura-i-publitsistika-stran-sodruzhestva-1988/
[3] https://zviazda.by/be/tags/suguchcha
[4] https://zviazda.by/be/tags/suguchcha-litaratura-i-publicystyka-krain-sadruzhnasci
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-infarmacyi