Колькасць ахвяр землетрасення магнітудай 7, якое адбылося 5 жніўня на востраве Ламбок у Інданезіі, дасягнула 460. Пра гэта ў чацвер паведаміла агенцтва "Сіньхуа".
Па дадзеных Упраўлення па надзвычайных сітуацыях Інданэзіі, у выніку стыхійнага бедства пацярпелі 7,7 тыс. чалавек, былі разбураныя амаль 72 тыс. жылых дамоў, сотні школ і дзесяткі бальніц. 417 тыс. жыхароў вострава зараз знаходзяцца ў часовых лагерах, баючыся вяртацца дадому з-за магчымасці новых землятрусаў.
Апошняе землетрасенне на востраве Ламбок адбылося роўна праз месяц пасля таго, як 5 ліпеня там былі зарэгістраваныя падземныя штуршкі магнітудай 6,6, у выніку якіх больш за 380 чалавек загінулі і больш за 1 тыс. пацярпелі.
tass.ru [1]
Спасылкі
[1] http://tass.ru/proisshestviya/5462018
[2] https://zviazda.by/be/tags/zemletrasenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/indaneziya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zemletrasenne-u-indanezii