За невыкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па комплексным развіцці Аршанскага раёна і неналежнае выкананне службовых абавязкаў да адказнасці прыцягнуты шэраг службовых асоб. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Анатоль Чорны і Віталь Воўк вызваленыя ад пасад міністра архітэктуры і будаўніцтва і міністра прамысловасці адпаведна.
Строгая вымова абвешчана старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарстнёва.
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Станіслаў Зась і старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалеў папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці.
Акрамя таго, указам прадпісана старшыні Віцебскага аблвыканкама вызваліць Аляксандра Пазняка ад пасады старшыні Аршанскага райвыканкама і прызначыць на гэтую пасаду Ігара Ісачанку.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka