Жыхар Івацэвіцкага раёна страляў па супрацоўніках міліцыі.
Па словах відавочцы, здарэнне адбылося сёння ў вёсцы Бабровічы Целяханскага сельсавета. Мужчына, які пражывае з састарэлай маці, паводзіў сябе неадэкватна і агрэсіўна. Суседзі выклікалі міліцыю. Калі ўчастковы з памочнікам з'явіліся ў двары дома, мужчына без папярэджання адкрыў па іх агонь.
"Следча-аператыўная група знаходзіцца на месцы здарэння ў Івацэвіцкім раёне, дзе ў адным з двароў вёскі Бабровічы быў забіты ўчастковы інспектар міліцыі 1976 года нараджэння, яшчэ адзін, 1995 года нараджэння - паранены і ў цяперашні час шпіталізаваны. Па папярэдніх дадзеных, 57-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Бабровічы, калі да яго прыйшлі ўчастковыя, пачаў стральбу па супрацоўніка[ праваахоўных органаў", - праінфармавалі ў Следчым камітэце.
У цяперашні час вясковец забарыкадаваўся дома, адмаўляецца здацца і пагражае працягам страляніны.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva