Шэсць біятланістаў прадставяць Беларусь на летнім ЧС па біятлоне ў чэшскім Нове Месцы, паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.
Трэнерскім штабам у выязны склад уключаны прадстаўнікі юніёрскай каманды Дзмітрый Лазоўскі, Аляксандр Мацкевіч, Кірыл Цюрын і Ілья Аўсеенка, Наталля Карніцкая і Ірына Губіцкая.
Летні чэмпіянат свету пройдзе ў Чэхіі з 24 па 26 жніўня. У турніры прымуць удзел 250 атлетаў з 28 краін. У 1999 годзе сусветны форум праходзіў у спарткомплексе "Раўбічы" пад Мінскам.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/sport/view/shest-biatlonistov-predstavjat-belarus-na-letnem-chm-v-chehii-314801-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon
[3] https://zviazda.by/be/tags/biyatlanistka
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-federacyya-biyatlona