Праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі ёсць, але яны не назапашваюцца, а таксама не з'яўляюцца новыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 жніўня ў Сочы на перамовах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе БЕЛТА [3].
"Нам сапраўды ёсць аб чым пагаварыць. Але я б не сказаў, што ў нас назапашваюцца праблемы. У нас праблемы ёсць, якія вырашаюцца хутка або доўга не вырашаюцца. Але новыя праблемы, на шчасце, не з'яўляюцца, як я прааналізаваў, за апошні час. Тым не менш гэтыя праблемы без нас ніхто не вырашыць. І некаторыя праблемы і не нашы даводзіцца вырашаць, як у нас часта з вамі бывае. Таму сапраўды ёсць пра што пагаварыць. І я буду рады, калі вы папоўніце мае веды ў плане міжнародных адносін, вашых сустрэч, вашых уражанняў і сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за запрашэнне "прыехаць, трохі абстрагавацца ад жыццёвых прэзідэнцкіх праблем". "Я штогод бываю тут. Тут кавалак зямлі Беларусі. І я пры любым зручным выпадку імкнуся сюды прыехаць для таго, каб на 3-4 дня адысці ад тых праблем, якія заўсёды назапашваюцца. Яны аднолькавыя ўсюды. І ў вас іх хапае, толькі ў большых аб'ёмах", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што рады сустрэцца з Прэзідэнтам Беларусі і сам-насам абмеркаваць пытанні, якія тычацца развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў розных інтэграцыйных фарматах, праблематыку міжнароднага парадку дня.
"Мы з вамі сустракаемся рэгулярна, але тым не менш кожная з гэтых сустрэч мае значэнне і вельмі важная для нас", - падкрэсліў ён.
Пасля завяршэння перагавораў кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка падарыў Уладзіміру Пуціну абраз Ангела Ахоўніка. Кіраўнік расійскай дзяржавы ў сваю чаргу падарыў Прэзідэнту Беларусі карціну на тканіны, якую выканалі ўральскія майстры.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] http://www.belta.by/president/view/lukashenko-problemy-v-otnoshenijah-belarusi-i-rossii-est-no-oni-ne-nakaplivajutsja-314971-2018/
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[6] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[7] https://zviazda.by/be/tags/belarus