Памёр расійскі і савецкі эстрадны спявак Іосіф Кабзон.
Яму было 80 гадоў.
27 ліпеня паведамлялася, што спевака падключылі да апарата дапаможнай вентыляцыі лёгкіх. Перад гэтым артыста перавялі ў рэанімацыю ў аддзяленні нейрахірургіі ў адной з маскоўскіх бальніц. Яго стан ацэньваўся як стабільна цяжкі.
У той жа дзень прэс-сакратар Кабзона Варвара Вінаградава заявіла, што шпіталізацыя спевака была планавай і ў рэанімацыю яго не пераводзілі. З такім жа паведамленнем выступіла 26 ліпеня жонка артыста Нінэль Кабзон.
У Кабзона дыягнаставалі рак ў 2005 годзе.
Артыста пахаваюць другога верасня на Вастракоўскіх могілках у Маскве.
lenta.ru [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://lenta.ru/news/2018/08/30/kobzonb/?utm_campaign=breaking-news&utm_medium=browser-notification&utm_source=push-notification
[3] https://zviazda.by/be/tags/iosif-kabzon