У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі факсімільнае выданне першага «Буквара» 1618 года.
Арыгінальная кніга з’явілася роўна 400 гадоў назад у друкарні Віленскага Святадухаўскага братэрства ў Еўі. «Буквар» — гэта кніга, якая ніколі не застанецца незапатрабаванай; яе хоць раз у жыцці трымаў у руках кожны чытач. Але дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі нагадаў, што лёс падручнікаў незайздросны: такія кнігі амаль не захоўваюцца для нашчадкаў. Зараз ва ўсім свеце існуюць толькі два арыгінальныя асобнікі першага «Буквара»: адзін знаходзіцца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл (Лондан), другі — у Каралеўскай бібліятэцы Даніі. Камандзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падрыхтаваць такі важны і складаны міжнародны праект дапамаглі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Бібліятэка Мідл Тэмпл у Лондане.
Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-charnyauskaya
[2] https://zviazda.by/be/tags/naviny