Сённяшняя субота — незвычайная, асаблівая. Для многіх першакласнікаў, іх бацькоў яна запомніцца на ўсё жыццё — урачыстай лінейкай, кветкамі, першай настаўніцай, школьным званком...
У гэты святочны дзень ведаў я рады прапанаваць новую песню на вершы выдатнага паэта Анатоля Вярцінскага.
Вершы — Анатоль Вярцінскі, музыка — Яўген Ксяневіч.
Куплет 1:
Сумна не ведаць
нічога на свеце,
Жыць жыццём цёмных лясоў.
Дзень добры, аз, букі і ведзі!
Усе пачынаецца з вас, з азоў.
Прыпеў:
Бывайце, мішкі, каты ды мышкі.
Бывай, першабытны дзіцячы свет.
Дзень добры, першыя мае кніжкі!
Дзень добры, першы веласіпед!
Куплет 2:
Дзень добры, кніжкі мае другія,
Таксама трэція кніжкі мае!
Дзень добры, настаўнікі дарагія!
Вучыце! — Мне ведаў не стае.
Прыпеў 2 разы
Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч
evgenyksenevіch@gmaіl.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu