Класічная музыка праекта «Класіка каля Ратушы з vеlсоm», якую мінчане прызвычаіліся слухаць у сталіцы па суботах, накіроўваецца ў Віцебск.
Арганізатары зладзяць асаблівы канцэрт у цэнтры горада каля канцэртнай залы «Віцебск». 7 верасня тут загучаць творы Вівальдзі, Фарэ, П'яцолы, Моцарта і Уільямса ў выкананні Музычнай капэлы «Санорус» пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Хумалы. Сёлета за сем канцэртаў праекта — першы адбыўся ў Мінску 14 ліпеня, а апошні прыйшоўся на 25 жніўня — класічную музыку прыйшлі паслухаць каля 40 тысяч чалавек. Завяршальнае выступленне — Прэзідэнцкага аркестра, які іграў рок-кампазіцыі ХХ стагоддзя ў класічнай апрацоўцы, — аб'яднала восем тысяч наведвальнікаў. Гэта быў чацвёрты год, калі па суботах Верхні горад займала «Класіка каля Ратушы». Канцэрт у Віцебску стане першым, дзеля якога праект пакіне межы сталіцы і зайграе Моцарта для публікі іншага горада.
Сафія ПАЛЯНСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/safiya-palyanskaya
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/klasika-lya-ratushy-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[6] https://zviazda.by/be/tags/klasika