У Сянгане быў апублікаваны спіс "Топ-500 азіяцкіх брэндаў" 2018 года. Першыя тры месцы ў рэйтынгу занялі японская аўтакампанія Тoyota, Дзяржаўная электрасеткавыя карпарацыя Кітая (State Grid) і кітайская кампанія Tencent, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
У дадзены рэйтынг увайшлі 500 брэндаў 22 краін і рэгіёнаў свету. У топ-10 азіяцкіх брэндаў патрапілі таксама кітайскія кампаніі Haier, Huawei і China Life, паўднёвакарэйская кампанія Самсунг, кітайскі банк ICBC, японскія кампаніі Hondа і Sony. Па колькасці брэндаў, якія ўвайшлі ў рэйтынг, лідзіруюць Кітай, Японія і Рэспубліка Карэя, якія прадставілі 209, 141 і 47 брэндаў адпаведна.
Рэйтынг топ-500 азіяцкіх брэндаў сумесна складзены і апублікаваны World Brand Lab, сусветна вядомай лабараторыі ацэнкі кошту брэндаў, і групай World Executive Group. У гэтым годзе на Кітай прыйшлося 209 або 41,8 працэнта з 500 лепшых азіяцкіх брэндаў, гэтая лічба аказалася на чатыры менш у параўнанні з мінулым годам. Газета "Цанькаа Сяосы" (Cankaoxiaoxi) пры інфармацыйным агенцтве "Сіньхуа" працягвала заставацца ў рэйтынгу топ-10 брэндаў азіяцкіх СМІ, часопіс "Баньюэтань" (China Comment) пры гэтым жа агенцтве таксама ўвайшоў у топ-500 азіяцкіх брэндаў.
У топ-500 увайшлі брэнды 40 галін, уключаючы фінансы, СМІ, прадукты харчавання, напоі, інфармацыйныя тэхналогіі, рознічны продаж, аўтамабілі, нафтахімічную прамысловасць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya