Другога верасня ў аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна прайшоў трэці Фэст нацыянальных культур, у якім прынялі ўдзел паслы Ізраіля і Польшчы ў Беларусі, дэпутаты, кіраўніцтва раёна і мясцовага Савета.
Жыхары і госці колішняга беларуска-польска-яўрэйскага мястэчка ўбачылі канцэртную праграму “Карагод культур”, у якім прынялі ўдзел харэаграфічныя і вакальныя калектывы з Беларусі і Польшчы. Працавалі кірмаш “Горад майстроў” і “Нацыянальныя падворкі”, трацыдыйныя кухні, праходзіў мастацкі пленэр, дзеці малявалі на асфальце, дарослыя спявалі ў “спеўным сходзе”, праводзіліся экскурсіі па старажытным Ракаве.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/rakau