Згодна з даследчаму дакладу СААЗ, цяпер колькасць кітайцаў са слабым зрокам дасягнула 600 млн чалавек, а прапорцыя блізарукіх сярод маладых людзей стала самай вялікай у свеце, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Колькасць блізарукіх сярод вучняў старэйшых класаў і ўніверсітэтаў ужо перавысіла 70 працэнтаў і расце год за годам. Акрамя таго, доля блізарукіх сярод вучняў пачатковай школы склала прыкладна 40 працэнтаў.
Міністэрства адукацыі і Дзяржаўны камітэт па ахове здароўя Кітая склалі сумесны «План рэалізацыі прафілактыкі і кантролю міапіі ў дзяцей і падлеткаў (спецыяльны збор меркаванняў)» і зладзілі грамадскі апытанне. У плане было адзначана, што да 2030 года доля вучняў пачатковай школы, якія маюць блізарукасць, апусціцца ніжэй за 38 працэнтаў, доля блізарукіх вучняў малодшых класаў сярэдняй школы - ніжэй за 60, а блізарукіх вучняў старэйшых класаў - ніжэй за 70 працэнтаў.
У той жа час работа па прафілактыцы і кантролі міапіі, агульная прапорцыя школьнікаў, якія маюць міапію, і стан здароўя дзяцей і падлеткаў будуць ацэньвацца мясцовым урадам. Мясцовы ўрад і школы будуць прыцягнутыя да адказнасці, калі ўзровень здароўя і фізічнага развіцця дзяцей і падлеткаў будзе зніжацца тры гады запар.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya