Кітай паспяхова запусціў камерцыйную ракету-носьбіт "Шуанцюйсянь-1" (SQX-1Z ) з трыма спадарожнікамі на борце, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".
Старт ракеты-носьбіта, распрацаванай прыватнай кампаніяй i-Space са штаб-кватэрай у Пекіне, быў ажыццёўлены з касмадрома Цзюцюань на паўночным захадзе Кітая.Ракета вывела ў субарбітальную прастору тры спадарожнікі. Адзін з іх паспяхова вярнуўся на Зямлю пры дапамозе парашута.
Гэты запуск стаў першым у гісторыі палётам ракет серыі SQX. Пасля выхаду на рынак ракеты-носьбіты гэтай серыі будуць выкарыстоўвацца для камерцыйных запускаў малых спадарожнікаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya