Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХІІІ Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы».
«За час свайго існавання форум стаў аўтарытэтнай пляцоўкай для дзелавых зносін прадстаўнікоў СМІ краін блізкага і далёкага замежжа. Гэтае мерапрыемства дае ўнікальную магчымасць абмяняцца прафесійным вопытам і натхняе на новыя ідэі», — гаворыцца ў прывітанні.
«Сучасная медыяпрастора не мае межаў, а лічбавыя тэхналогіі адкрылі шырокія магчымасці для творчасці і далі багаты выбар крыніц інфармацыі. Таму сёння журналісцкай супольнасці неабходна засяродзіць увагу на пытаннях выканання прафесійнай этыкі і нормаў маралі — такіх жа важных, як і свабоднае выказванне сваіх перакананняў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам мерапрыемства плённай працы і поспехаў у пошуку цікавых рашэнняў, здольных зрабіць медыясферу яшчэ больш прывабнай, бяспечнай і карыснай людзям.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/medyyaforum