Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС сталіцы затрымалі непрацуючага раней судзімага 20-гадовага гараджаніна, які скраў дарагі чайны сервіз у пажылога мужчыны.
У міліцыю звярнуліся родныя састарэлага мінчаніна: паведамілі, што з іх кватэры быў скрадзены японскі чайны сервіз коштам больш за тысячу рублёў. Праваахоўнікі неўзабаве ўстанавілі асобу зладзюжкі — гэта быў прыяцель унучкі пацярпелага. Малады чалавек часова пражываў з пенсіянерам і даглядаў яго. У нейкі момант яму прыйшла ў галаву ідэя скрасці сервіз для яго далейшага продажу. Хлопец вынес яго з кватэры і схаваў пад лесвіцай у пад’ездзе, аднак родныя пенсіянера заўважылі прапажу, паведамілі ў Савецкім РУУС г. Мнска. Заведзена крымінальная справа за крадзеж, малады чалавек можа пазбавіцца волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni