Лідару зборнай Беларусі па сучасным пяцібор'і Настассі Пракапенка ўручана бронзавая ўзнагарода Алімпіяды 2008 года ў Пекіне, паведамілі [1] ў прэс-службе НАК Беларусі.
У сталіцы Кітая дзесяць гадоў таму беларуска заняла чацвёртае месца, саступіўшы трэцяе месца на п'едэстале ўкраінцы Вікторыі Церашчук. Аднак допінг-спроба ўкраінскай спартсменкі пасля пераправеркі аналізаў дала станоўчы вынік на анабалічныя стэроіды турынабол.
У адпаведнасці з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) узнагарода перададзена прадстаўніцы Беларусі Настассі Пракапенка.
Уручэнне медаля адбылося падчас чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і ў Мехіка (Мексіка), дзе спартсменка заваявала золата ў асабістым заліку і жаночай эстафеце.
Спасылкі
[1] http://www.noc.by/news/anastasii-prokopenko-vruchili-bronzovuyu-medal-pekina-2008/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nastassya-prakapenka