Жанчына ў Слуцкім раёне памерла пасля ўкусу вос, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланогая.
Няшчасны выпадак адбыўся раніцай 12 верасня на адной з дач ў Слуцкім раёне. "Паводле папярэдніх даных, пасля ўкусу вос жанчыне стала дрэнна. Яе муж выклікаў хуткую. Аднак, нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, жанчына памерла", - сказала Таццяна Беланогая.
Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы па ўстанаўленні ўсіх абставінаў. Дакладную прычыну смерці дапаможа ўстанавіць судова-медыцынская экспертыза.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni