Леаніла Кароль (нар. у 1953 годзе) — беларуская паэтэса, журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Скончыла БДУ, усё творчае жыццё працавала на малой радзіме ў Іванаўскім раёне — журналістам газеты, рэдактарам радыё, загадчыцай аддзела радыёінфармацыі. Аўтар зборніка вершаў «Вясна танцуе ліўнямі».
Вершы — Леаніла Кароль, музыка — Яўген Ксяневіч.
Куплет 1:
Сярод восені — ты, адкуль?
Дзе, з якіх увайшоў дзвярэй?
Подых восеньскага скразняку
Зноў за зябкія плечы бярэ.
Прыпеў:
У пажоўклай лістоце наш сад.
Ах, прабач, што нядобрая я.
Проста ў гэты ліхі лістапад
Я хацела сустрэць салаўя.
Куплет 2:
Толькі разам з табой не лягчэй.
Мне і позірк твой як чужы.
Ціхі голас — халодны ручэй.
Думкі-мары — нібы міражы.
Прыпеў:
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/muzyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu