14 верасня на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" стартаваў злёт юных выратавальнікаў-пажарных. У адкрыцці ўзяў удзел міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.
Сёлета змена праходзіць з 11 верасня па 1 кастрычніка. У мерапрыемстве бяруць удзел прыкладна 200 юнакоў і дзяўчат з усіх куткоў Беларусі - усе яны сябры Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.
На працягу трох тыдняў удзельнікі пройдуць праз самыя разнастайныя выпрабаванні за права стаць найлепшымі: «Конкурс вясёлых і знаходлівых", "Выратаванне на водах», «Аказанне першай дапамогі», "Фатаграфія", «Знаўцы АБЖ», «Зводныя палявыя вучэнні» і інш. Каманды ўжо паспелі выявіць наймацнейшага ў «хіце бяспекі», які традыцыйна не ўваходзіць у конкурсную праграму. Сёння конкурсная праграма стартавала аглядам страявой падрыхтоўкі ўдзельнікаў. Першае месца падзялілі Ліцэй МНС і каманда Мінскай вобласці. Другімі сталі прадстаўнікі Гомеля і Магілёва, а тройку замкнуў Мінск.
Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zubranya-1