У Сірыі знік расійскі самалёт-разведчык Іл-20, паведамляе [1] тэлекампанія CNN.
Сувязь з экіпажам расійскага самалёта Іл-20 з 14 вайскоўцамі на борце знікла позна ўвечары 17 верасня. У гэты момант самалёт знаходзіўся над акваторыяй Міжземнага мора ў 35 км ад узбярэжжа Сірыі і вяртаўся на авіябазу Хмеймім. Лёс расійскіх вайскоўцаў невядомы.
Паводле інфармацыі тэлеканала CNN са спасылкай на прадстаўніка Пентагона, самалёт мог быць збіты сірыйскімі сіламі СПА пры спробе адлюстраваць ракетны абстрэл з боку Ізраіля. ЗША заявілі, што не ўдзельнічалі ў ракетным абстрэле правінцыі Латакія. Армія абароны Ізраіля адмовілася даць якія-небудзь каментары адносна інцыдэнту.
У Мінабароны Расіі заявілі, што самалёт знік падчас атакі знішчальнікаў ВПС Ізраіля па аб'ектах у Латакіі. Камандаванне расійскай авіябазы Хмеймім арганізавала пошукава-выратавальную аперацыю.
Спасылкі
[1] https://edition.cnn.com/2018/09/17/politics/syrian-regime-shoots-down-russian-plane/index.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/siryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/izrail