У Мінску на праспекце Дзяржынскага легкавушка ўрэзалася ў вентыляцыйны кіёск, паведаміла афіцыйны прадстаўнік сталічнага ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.
Аварыя адбылася сёння раніцай на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Шчорса. Паведамленне аб неабходнасці аказаць дапамогу паступіла ў 9.49.
Супрацоўнікі МНС у 10.06 дэблакавалі пасажырку. Жанчыну шпіталізавалі.
Кіроўца, па папярэдняй інфармацыі, атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Ён таксама ў бальніцы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni