Жыхар Самарскай вобласці замовіў забойства чацвярых сведак па сваёй крымінальнай справе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта Расіі.
«Заказ» ў мужчыны прыняў заканспіраваны аператыўнік, які неўзабаве паведаміў, што адзін са сведкаў ўжо «забіты».
Падазраваны перадаў «выканаўцу» чатыры тысячы рублёў і звесткі пра іншых запланаваных ахвяр. Пасля гэтага заказчыка затрымалі.
У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа.
lenta.ru [1]
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2018/09/18/samara/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya