Веды і вопыт Віталя Воўка дапамогуць вывесці прамысловасць Віцебскай вобласці на годны ўзровень. Такое меркаванне выказала сёння ў Віцебску кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава на прадстаўленні новага памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці актыву рэгіёну.
"Учора на прызначэнні [1] Прэзідэнт паставіў Віталю Міхайлавічу сур'ёзныя задачы. Перш за ўсё тыя, якія стаяць перад намі ўсімі, - па развіцці Аршанскага раёна. І асноватворнае тут - прамысловасць. Гэта абсалютна мудрае рашэнне: ён прамысловец, а Віцебская вобласць - прамысловая. І ў гэтай сферы ў рэгіёне ёсць праблемы. Веды і вопыт Віталя Міхайлавіча дазволяць вывесці гэтую галіну на годны ўзровень ", - перакананая кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
У размове з журналістамі Наталля Качанава адзначыла ключавыя моманты, на якіх будзе акцэнтаваная ўвага Віталя Воўка у працы на новай пасадзе. Гэта перш за ўсё кантроль за працай кадраў, сітуацыяй у грамадска-палітычным становішчы ў вобласці. "Але самае галоўнае - гэта, вядома, кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы, таму што ўсе даручэнні, пастаўленыя Прэзідэнтам, накіраваны на павышэнне дабрабыту нашых грамадзян, каб людзям жылося камфортней, яны мелі годную працу і заработную плату", - падкрэсліла Наталля Качанава.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180918/1537266823-byly-ministr-pramyslovasci-atrymau-novuyu-pasadu
[2] https://zviazda.by/be/tags/vital-vouk