БПС-Ашчадбанк плануе ўкараніць тэхналогію аплаты праезду у наземным транспарце Мінска з дапамогай бескантактавых картак да чэрвеня 2019 года.
З восені мінулага года бескантактныя аплата праезду ўкаранёная ў сталічным метро, дзе былі ўсталяваныя турнікеты з валідатарамі. Цяпер жа праект плануецца распаўсюдзіць і на наземныя перавозкі. "Сучасны мегаполіс складана ўявіць без развітой транспартнай інфраструктуры, а пашырэнне праекта на наземны транспарт можа стаць адным з крокаў на шляху рэалізацыі канцэпту "smart city" ў Мінску з новымі магчымасцямі камфорту для пасажыраў. Праект плануецца рэалізаваць да чэрвеня 2019 года да пачатку II Еўрапейскіх гульняў", - распавялі ў БПС-Ашчадбанку.
Праект не запатрабуе ўстаноўкі новага абсталявання ў аўтобусах, тралейбусах і трамваях. Разлічвацца за праезд можна будзе, прыклаўшы картку да дзеючага валідатара. Акрамя таго, аплаціць праезд можна будзе смартфонам або любым іншым гаджэтам з падтрымкай тэхналогіі NFC.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/transpart