Яна прымеркаваная да даты стварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, якая адзначае свой 17-ы дзень нараджэння. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 12 кастрычніка і праходзіць у тры этапы, паведамілі ў МНС.
Юныя ратавальнікі і работнікі МНС да 2 кастрычніка пабываюць у дамах шматдзетных сем'яў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючых пенсіянераў і інвалідаў, каб дапамагчы ў бытавых пытаннях.
З 3 па 10 кастрычніка ў сацыяльных прытулках, дамах-інтэрнатах, агульнаадукацыйных і іншых установах хлопцы і дзяўчаты бліжэй пазнаёмяць аднагодкаў з арганізацыяй, раскажуць пра сваю дзейнасць, а прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правядуць навучальныя заняткі.
Мерапрыемствы трэцяга этапу (з 11 па 12 кастрычніка) ратавальнікі і іх юныя памочнікі правядуць у месцах масавага знаходжання людзей: цэнтрах дзіцячай творчасці, кінатэатрах, актавых залах, дамах культуры, на адкрытых пляцоўках, парках.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns